А дзе ж тая добрая доля
На гэта Вам не адкажу
Сябе адчувая ў няволі
У замежжы далёка жыву
Калісці ,дзяцінства ўспаміны
Мне душу царапаюць зноў
Залез у гародзе ў расліны
Малым яшчэ быў пацаном
Забыць не магу я хвіліны
Як бульбу ўсе елі гуртом
У гародзе сабралі маліны
Варэнне зварылі патом
У школу хадзілі праз вёску
Праз лес і канаву мы шлі
Праз Лань і шырокую доску
Якую ўсе разам прайшлі
А дзе ж тая добрая доля
На гэта Вам не адкажу
Той час не забуду ніколі
У душы з Беларуссю жыву.
20.06.2011
Adidas sneakers
Люблю я родную старонку
Тыя мясціны дзе я жыў
Дзе лес і поле бачыў зранку
Мальцом у бярозкі я хадзіў
Там сок бярозавы ільецца
Там смех і гоман дзетвары
Тая мясціна -Вёскаю завецца
Дзе ўсе працуюць на двары
прыпеў:Наш край- завецца беларускім
Дзе нарадзілісь я і ты
Там дзе ляцяць у вырай птушкі
і векавыя спяць дубы
Калі вяселле прыйшло ў хату
Дык запрашалі ўсіх за стол
З гармонікам ішлі да свата
Цукеркі кідалі на пол
Люблю я родную старонку
Люблю людзей, сваю сямью
Дзе песні льюцца вельмі звонка
і ўся радня як на духу
(прыпеў)...
14.06.2011
Sneaker Release Dates 2019
Да ўж, моцны землятрус
Той японец,ён не трус
Ён тайоты свае клепіць
Наматаў сабе на вус
Нам Тайоты ўжо не трэба
Нам Фольксвагены давай
Нам з Германіі прыгоняць
Толькі эўра падавай
А ў Германіі ўсё ціха
Піва пьюць,каўбаску жруць
Не бярэ ніяка ліха
Немцы добра там жывуць
На Радзіму трэба ехаць
На Палессі ўжо вясна
Самагоначку паставіць
Да і выпіць усю да дна
Ды старушку маць абняці
Годы ідуць што та вясна
З раніцы лапату ўзяці
Працаваць дзе баразна
Вечарам прыйдуць суседзі
Разам мы накроем стол
Больш нікуды не паедзем
Хоць забей у варотах кол.
30.08.2011
Nike SB Hyperfeel Koston 3