Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Алена Басікірская

Сярэдняя: 4.8 (28 галасоў)

Дзіўнаю кветкай май распусціўся,
Гожай красою зацвіў.
Ты мне і сёння ізноў не прысніўся:
Сніліся гоні тых ніў,
Дзе басанож ты да вечара бегаў,
Дзе ўсёй душою кахаў,
Поўны прыгоршчы чысцюткага снегу
Ў цёплых ісподках трымаў.
З тых дзьмухаўцоў, што пакорна сівелі,
Ты адпускаў лёгкі пух.
Побач у садзе яблыкі спелі
І засалоджвалі дух.
Усё-ткі ў жыцці жыве таямніца.
Цяжка яе разгадаць.
Затое не есца, затое не сніцца,
Затое не хочацца спаць.



Сярэдняя: 5 (27 галасоў)

Усё ў жыцці заканамерна:
зіма і лета. Дзень і ноч.
І я не маю больш намеру
ісці не прама, не наўзбоч.
Усё ў жыцці даволі проста:
ідзі – прыпынку не шукай.
І не скачы адчайна з моста
і пра дзень заўтрашні не дбай.
Жыві – не думай пра падзеі:
ідуць яны сваім шляхом
Ты паглядзі, як вецер вее,
І закалыхвае паром.
Ідзе жыццё – праз сон мінае.
І не здагадвалася я,
чаго я ад сябе чакаю
і ці чакаю чаго я?