Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Алена Емяльянава

Сярэдняя: 4.2 (26 галасоў)

Нехта скажа:
- Забыла? Зраклася
Роднай мовы? На зьдзек аддала!
Не! Яна ж з маім сэрцам зраслася,
Ў ім чароўнаю кветкай цьвіла.

Хтось спытае:
- Чаму ж прамяняла
Сваю мову на звон чужых слоў?
І жыцьця за яе – будзе мала,
І няма для мяне іншых моў.

Ўсе упэўнены:
Ёй не падняцца,
Дык нашто успамінамі жыць?
Я ж крычу:
Трэба верыць, змагацца,
Шанаваць, берагчы і любіць!

Дык жыві, беларуская мова!
Грэй нас, цёплае роднае слова.