Захварэла на грып, ці табою,
Ці, наогул, і то, і другое.
Думкі скачуць, як блошкі ў сабакі —
Не шкада ім зусім небараку.
Ды і ў страўніку штось няма ладу:
Мабыць, хопіць ужо шакаладу.
Ён у горле стаіць, запінае,
Кілбасою яго заядаю.
Хутка скончыцца ўжо і кілбаска…
Што я буду рабіць без прыпасаў?
Пазваню, можа, маці, паплачу,
Перадала каб зноў перадачу.
Тая будзе бурчаць, але скажа:
“Пачакай, я у пограбы злажу”.
Перадасць ужо мне і салатаў,
І гуркоў, памідораў закаткі.
Напакуе мне поўную сумку,
Што загнецца вадзіцель маршруткі.
“Еш, дачушка, усё перадала,
Будзе кепска, пішы ці звані”.
Пра сябе яшчэ толькі дадала:
“Ты да верасня хоць дацягні…”
29.08.2012