Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Аляксандр Бушык

Сярэдняя: 5 (2 галасоў)

Цудоўны свет - сузор'е мараў,
Надзей i зорак у вышынi,
Дзiвосны свет, я ў пажары
Шукаю выхад уначы.

Адзнач мяне на тым шляху
Сонцам на далонях,
Адзнач вясной, iнакш скану
У векавых пагонях.

Дай сiлы, розуму, спакою,
Людзей надзейных на шляху,
Краiне роднае - свабоды,
Братам - душэўнага агню!

Дай веры ў вечнае жыццё
I падаруй надзею,
Хай будзем жыць праз пачуццё -
Каханне выйдзе з ценю.

Хай будзе жыць (Няхай жыве) у вяках, бясконца
Сярод пустэльнай цiшынi
Вачэй святло – святое сонца,
Мой запавет у вышынi.