Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Апошнія водгукі

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Аляксандр Карповіч

Сярэдняя: 5 (3 галасоў)

Дай беларусам, Божа Магутны (гімн)
1. Дай беларусам,Божа Магутны,
Ласкі, спакою на ўсе часы.
Просім пакорна, Вечны наш Пане,
Ад гора, бед нас заўжды барані.

(рэфрэн) Слава Ўсявышняму Богу на небе,
Што беражэ беларускі наш край.
У нашых маленнях, у нашых памкненнях
Не забывай нас і не пакідай.

2. Былі гадзіны смутку ў краіне,
Калі на Пана забыліся мы.
Слёзна мы молім Вечнага Бога
Аб прабачэнні за нашы грахі.

(рэфрэн)

3. Мы аднаўляем нашы святыні,
Блеск купалоў асвячае наш край.
Нашу краіну, Маці-Айчыну,
Міласны Божа, для нас захавай

(рэфрэн)



Сярэдняя: 4.4 (5 галасоў)

Дух свабоды ляціць над зямлёй беларускай
Вечны прыгнёт адышоў у глыб вякоў,
Нас вялі па сцежцы цяжкай і вузкай,
Але мы шырокім пайдзем бальшаком.
Шмат вякоў нас бізун лупцаваў,
І чужынцаў на карку мы неслі заўсёды,
Але з гэтых чужынцаў ніхто і не знаў,
Што мы ў рэшце такі прыйдзем да свабоды.
Не маглі даведацца пратое яны,
Што ў кожнага з нас у сэрцы ляжыць,
Нешта чыстае, светлае з Духам Святым,
Як бліскучая знічка гарыць.



Сярэдняя: 4.5 (4 галасоў)

За Беларусь

Я ўзношу малітву
За маю Беларусь.
Край мілейшы на свеце,
Я цябе не зракусь.

Дзеб не быў я далёка,
Я заўсёды вярнуся
На радзіму старонку,
Да сваёй Беларусі



Сярэдняя: 4.3 (3 галасоў)

Мы адзін народ,
Мы ўсе браты:
І ён, і я, і ты –
Мы – Беларусы!

Мы гаворым мовай адною,
Ідэалы падобныя нашы,
Бо і я, і ён, і ты –
Мы – Беларусы!

Дык на што нам
Чужыцца адзін аднаго,
Калі і я, і ён, і ты –
Мы – Беларусы!