Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

2005

Сярэдняя: 4.3 (159 галасоў)

Апошнюю лістоту дрэвы згубяць
На адыходзе восені дажджлівай.
І не таму, што іх ніхто не любіць,
Лісты ляцяць тужліва і маўкліва.

І не таму, што іх ніхто не чуе,
Яны, як думкі дрэў, плывуць няспешна.
Іх толькі дождж і вецер тут цалуе,
І з сілай да зямлі кідае грэшнай.



***

Сярэдняя: 5 (3 галасоў)

Гляджу на хмары ў небасхіле –
яны далёка ад мяне.
Мяне, напэўна, ўжо забілі.
Нясуць кудысьці у труне.

Гляджу на гэты жвір халодны –
Прыют апошні будзе тут.
I злыя свечкi, як паходні,
Хутка закончаць вершыць суд.

Няхай мяне ужо не стала,
мяне не трэба адпяваць.
Усё ж, на свеце смерці мала!
Давайце ж піць, гуляць, спяваць!



***

Яшчэ не ацэнена

Калі празвініць апошні званок,
Апошняя збудзецца мара –
Не трэба мне будзе стары мой квіток
І ні рублі, ні даляры.

Ад’едзе кудысьці жыцця мой цягнік,
Гадоў пацягнуўшы вагоны.
I за паваротам даўно ужо знік
Дымок паравозны ягоны.

I мне не шкада пасажыраў сваіх,
У роспачы іх я кідаю.
I іхнія слёзы балюча пад дых…
Але я ужо адлятаю.

Лячу я туды, дзе нічога няма,
Дзе доўгая злая дарога.
Я ведаю: жыў я на свеце дарма.
Вось гэтак – ні мала, ні многа.

Пачварны абдымак няхай расхіне
Ў сваім дзірване мне магіла.
Пяшчотай і ласкай мяне закране,
Як гэтага ты не зрабіла.



Сярэдняя: 3.7 (11 галасоў)

...І Бог сказаў: “Я пакараю!
Анёлам райскі сад аддам”...
– Ну добра! Еву забіраю... –
У рыфму адказаў Адам.