Я быў наеўся ў "кабаку",
І Хванчкарой запіў вячэру,
Ды прыгадаў, што ні вянку,
Ні восені я больш не веру.
Залез у кішеню па ўспамін,
І фотку выцягнуў старую,
Я — дзіўны сын, я — цяжкі сын,
Сваіх грахоў вам не дарую.
"Ты на мяжы неўрастэніі,—
Адна дзяўчук мне напісала,—
Ты адгані яе, спыні і
Далей трымайся ад вакзала".
Дык як? Куды журбу схаваці?
Віхуру думак дзе падзеці?
Не ведае адказа маці,
Магчыма, будуць ведаць дзеці.
На жаль, пакуты лістападу
Не адлюструю ўсе ў радку,
Напой шляхетны з вінаграду
Мяне чакае ў "кабаку".