Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Аляксандра Хох

Сярэдняя: 4 (8 галасоў)

Цеплыня... Мяккіх рук цеплыня...
Чую голас я ціхі, журботны.
Пагляджу на яе, і вясна
Прасынаецца ў сэрцы гаротным.
І нікога не трэба мне больш,
Для цябе б я складала вершы...
За цябе я, канешне, горш,
Толькі ты мяне лічыш лепшай.
Я зусім не казала ніколі,
Як я моцна цябе люблю.
Праўда, мама, не буду так болей,
Назаўжды цяпер гэта кажу.