Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Аляксандра Крыловіч

Сярэдняя: 4.9 (11 галасоў)
Кажуць, мова мая памірае, Але верыць я ў то не хачу. Беларусь, кажуць, век аджывае - Зубы сцісну я і прамаўчу. О, мова мая! Ты - як сонца, Бо ты свеціш жыццё ўсё мне. Я цябе ўслаўляю бясконца, Гімны гучна спяваю табе. Мілагучная і непаўторная, Даняслі праз вякі нам цябе. Адзіная наша і родная, Я хачу, каб гучала й цяпер Ты ў кожным кутку Беларусі, Каб народ шанаваў зноў цябе І казаў: "Мовы не адракуся, Бо яна - мая радасць, мой смутак, мой хлеб". Няхай вырвуць мне сэрца, паставяць пад кулю, За Радзіму няхай мяне будуць страляць - Я не здраджу табе, бо бясконца люблю я. Паміраючы, буду цябе ўслаўляць. Adidas


Сярэдняя: 5 (3 галасоў)
Стаю каля прорвы, трымаеш мяне за руку. Здаецца, адпусціш на хвілю - і ўжо упаду. І быццам усё гэта сон, быццам усё гэта не са мной. Вядзі мяне, Божа, далей, бо мушу ісці за табой. Трымай за руку мяне нават тады, калі грэх авалодвае мной. Дай сілы на тое, каб зірнуць у вочы Праўдзе, і ў ёй знайсці супакой. Трымай за руку мяне нават калі я пачну яе адпускаць. Прытулі мяне да сябе, о Пане, і не дай ад Цябе ўцякаць. У акіяне штодзённых грахоў не дай назаўжды патануць, Сярод крыкаў людскіх і шалёных натоўпаў памажы мне твой голас пачуць. У свеце вялікім, дзе роспач пануе, упасці не дай у адчай. Вядзі са сабою, о Пане, і збіцца са шляху не дай! ...Любоў твая мяне грэе, і сілы дае на жыццё. Не дай мне, о Міласцівы, кануць у небыццё. І ў Тваім Валадарстве, якое завецца Рай Трымай за руку мяне, Божа, і ніколі не адпускай. Air Jordan News