Адзьвінелі званы, дагніваюць крыжы,
І апошні жаўнер пакідае пазыцыю.
Той, хто ўвесь бачыў сьвет, будзе мкнуцца туды,
Дзе Багам можна скласьці пэтыцыю.
Будзе вораг на рок, будзе сябар на дзень,
Будуць вадкасьць, агонь, трубы з золата,
А другі Іісус ціха сыйдзе у цень,
Бо стаміўся у беспасьпяховасьці.
Будзе ўсё, што было,нават тое, што ўжо
І старымі людзьмі пазабылася.
Тыя ж людзі, звяры, птушак тое ж кубло,
Тыя ж плямы крыві, што ня змыліся.
Бачыш, хвоі стаяць, чуеш, хвоі шумяць,
Гэта ўсё для цябе і для кожнага!
Пей жыцьцё прам да шкла, мы жывем адзін раз,
Не глядзі на жаўнера апошняга!
Будзе ўзьлёт і палёт, будуць косьці ў труне,
Бог бясконцае кола закруціць нам.
Бо зьгнівае лісьцё, каб жыцьцё даць праз сьмерць,
Каб стаць сродкам жыцьця дрэваў будучых.
Не ад помсты згарай,а ад прагі узьняць
Сьцяг над плытам,дзіравым ад старасьці.
Даплывеш да мяжы, ў дамавіне ляжаць
Будзеш вечнасьць, як нехта ад млявасьці.
Хтосьці там,за гарой,назаўсёды сышоў,
І дзяўчына, хусьцінай махаючы,
Пашкадуе яго, і ўсьміхнецца ў акно,
Ўжо другога яна сустракаючы.
Памалісь на дажджы, нам паганства бліжэй,
Хай мяне назаве хтосьці вырадкам.
Мабыць, праўда і ёсьць. Але варта глядзець
Іншым вокам на вашу рэлігію!
Што, званы шчэ званяць? Але зьгнілі крыжы,
І апошні сьвятар у катэдж свой з’яжджае.
Той, хто ўвесь бачыў сьвет, будзе мкнуцца туды,
Дзе катэджаў на ўсіх хапае.
Меркаваньне маё: лепш у храм не хадзі,
На абраз, ну а лепш – на што хочаш,
Лепш на кухні,сярод табурэтак малісь,
Калі шчыра, Багам ужо по*уй.
З нараджэньня прывязаны ўсе ланцугом
Да кавалка зямлі у два мэтры,
Роўна столькі ў дарогу нам хопіць дамоў,
У наш першасны дом запаветны.
Хтосьці там у зямлю назаўсёды сышоў,
І дзяўчына, сьлязу выціраючы,
Пашкадуе яго, і ўсьміхнецца ў акно,
Ўжо другога яна сустракаючы.