Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Апошнія водгукі

Вашыя сябры тут!

Раiм наведаць

Купить двуспальную кровать из массива. Только тут недорогие пуфики предлагаем всем желающим.
Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Аркадзь Моркаўка

Нарадзіўся 26 студзеня 1900 года ў вёсцы Зазер’е Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці ў сям’і чыгуначніка. Скончыў курсы тэлеграфістаў у Мінску (1916) і працаваў тэлеграфістам на станцыі Мінск (1916 – 1924). Вучыўся ў Віцебскім электрамеханічным тэхнікуме (1924 – 1927) і на энергетычным факультэце Беларускага політэхнічнага інстытута, пасля заканчэння якога (1934) працаваў інжынерам на заводзе «Беларусь» у Мінску, а таксама ў Палаце мер і вагі. У гады Вялікай Айчыннай вайны – удзельнік Мінскага падполля. У пасляваенны час працягваў працу ў Палаце мер і вагі, адначасова выкладаў на энергетычным факультэце Беларускага політэхнічнага інстытута.

У 1928-1930 гг. малады паэт уваходзiў у рэдкалегiю часопiса "Маладняк", у 1930 — у рэдкалегiю часопiса "Полымя".

Першыя вершы надрукаваў у 1922 годзе. Аўтар зборнікаў вершаў «Дым жыцця» (1928), «Гады як ветразі» (1959), «Вершы» (1973).



Сярэдняя: 4.8 (5 галасоў)

Расчыняліся, рыпалі дзверы,
Сівы дзень косы рэдкія плёў.
Развітацца… далёкая Мэры,
Ці зазвонім зноў чаркамі слоў?

Дагарала, мігалася свечка,
Ткаў апошнюю казку раяль.
Не казала: маім будзеш вечна.
Не казаў: будзеш вечна мая.

Каб валос тваіх светлую пражу
Развязаць – увесь свет замяло б.
Можа, музыка й песня раскажа,
Што аднойчы гарэла, цвіло.

За вакном – скамянелыя дрэвы,
А на шкле зацвіталі сады.
І, здавалася, белая Ева
Серабром вышывала сляды.

А на шкле – недатканы матылік
І крыштальны уток павука…
Каб такія вялізныя крыллі,
І не грубая ў хлопца рука!