Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Чэн Кім

Сярэдняя: 5 (4 галасоў)

Адкажыце мне, добрыя людзі!
Божа, чуеш ці не, адкажы -
У гэтым жыцці калі-небудзь будзе
Праўда дзесьці мацнее ілжы?

І сумленных, адкрытых адказаў
Не даюць мне ні бог, ні народ...
Мілы сябра, не чуў я ні разу...
Свет трасецца і кідае ў пот...



Сярэдняя: 4.3 (7 галасоў)

Два вогнішчы на тым баку
І лодка, чорна-бездакорная.
Крыху яшчэ і я змагу
Разгледзець контур нечы чорны.

Успомніў! Гэта ўсё было:
Была рака, ліхтар знаёмы -
Іх загадалі мне запомніць,
Каб змог вярнуцца я дадому.



Сярэдняя: 5 (1 голас)

Я расшпілю каўнер кашулі цесны...
Прабіўшыся праз ледзяныя сны,
Ачуецца ад сну сяло нарэшце,
І людзі, што дажылі да вясны.

Адкаркаваны дзверы на балконах,
І лёгкія па-вясноваму хмары.
Мужчыны - выкшталцоныя шпіёны:
Хаваюць твары шчыльна акуляры...