Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Дар'я Дарошка

Сярэдняя: 3.3 (10 галасоў)

Вясновы вецер прыцемкі люляе,
Разносіць пах расчуленых бяроз,
Што быццам бы на дыбачках ад гаю
Бягуць у новы, сакавіцкі лёс.
А родны гай хвалюецца, шуміць,
Адчайна іх варонамі гукае.
Але і дрэвы ўвесну хочуць жыць
Напоўніцу, наводліў і да краю!
Іхцягне ў свет жаночая туга,
Адвечная дзявочая гуллівасць.
І дрэвы пакідаюць сонны гай,
Забыўшыся на розум і цнатлівасць.
Як быццам бы ўзлятаюць на адхон,
Сыходзяць сокам, водарам і жарсцю.
Напэўна, і ў бяроз бывае гон —
Вянчанне з сонцам, радасцю і шчасцем.



Сярэдняя: 3.8 (6 галасоў)

Мова

Мяккі цёплы аксаміт
Беларускай роднай мовы
Атуляе краявід,
Што з дзяцінства мне знаёмы.

Ахінае безліч слоў
Крыллем птушаня пяшчоты.
Цешыць сэрца, гоніць кроў
І ратуе ад самоты.

Падаецца стылым шклом,
Мёрзлай шыбінай зімовай
Мова з залатым крылом —
Запазычаная мова.



Сярэдняя: 4.8 (4 галасоў)

У светлым коле родных і сяброў
Утульна, цёпла, радасна і лёхка.
У карагодзе досвіткаў і сноў,
У танцы на паверхні свету крохкай
Яно абараняе ад зімы -
Ад ледзянога подыху навалы;
Ад груганоў унутранай турмы,
Што на пустэчы страху панавалі.
Чароўным колам агароджу свет:
Цяпер маёй любові дастаткова,
Каб ад зімы пазбавіць сто планет!
Мне дорыць сілы сонечнае кола
Маёй сям'і.