Адразу прашу прабачэння за мову -
З вас большасць яе да вясковай адносяць.
Ды маю надзею, што нейкія словы
Раз-пораз пазнаеце, гэтага досыць.
Вам хопіць спачатку, а потым вучыцца
Патрэбна, каб словы бацькоў ажылі.
Умовы ўсяго толькі дзве: захапіцца
І вопытных сейбітаў мовы знайсці.
Я - не дапаможнік, а проста рэклама,
Паэт малады, мне самому вучыцца
патрэбна, таксама як Вам, у Купалы,
У Коласа, родненькіх слоў каб напіцца.