Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Адразу прашу прабачэння за мову...

Сярэдняя: 5 (7 галасоў)

Адразу прашу прабачэння за мову -
З вас большасць яе да вясковай адносяць.
Ды маю надзею, што нейкія словы
Раз-пораз пазнаеце, гэтага досыць.

Вам хопіць спачатку, а потым вучыцца
Патрэбна, каб словы бацькоў ажылі.
Умовы ўсяго толькі дзве: захапіцца
І вопытных сейбітаў мовы знайсці.

Я - не дапаможнік, а проста рэклама,
Паэт малады, мне самому вучыцца
патрэбна, таксама як Вам, у Купалы,
У Коласа, родненькіх слоў каб напіцца.



Вельмі прыгожы верш. І

Вельмі прыгожы верш. І галоўнае, у кропку