Вясна дзівіла. Чаравала. Спявала песні на дварэ. А сэрцайка — кахаць жадала! Паэта старасць не бярэ...
Ходзіць бусел у пракосе, Лета дзюбаю вітае, Жнівень спелае калоссе У снапок тугі збірае.
Карагоды водзяць хмары Над яшчэ не зжатай нівай, Асвятляе нашы мары Васільковы шэпт шчаслівы.
2006. Зборнік "Летуценніца"
Не зляпі з пяску куміра, Не шукай сабе бяды! У жыццё ідзі ты з мірам, З дабрынёй сябруй заўжды.
Не кляні! Бо бачыць неба... Ды й і Бог не за гарой! Красамоўным быць не трэба, Стань дабрэйшым ты душой!