Мы не зрабілі адкрыцця:
Усё апісана паэтам -
Малюнак нашага жыцця
Рыфмую з грэчаскім сюжэтам.
На сэрцы не паставіць крыж,
Пакуль у ім каханне б'ецца.
Ты так загадкава маўчыш,
Чаргова здрадзіўшы, здаецца.
Тлумачу свой чароўны сон -
Мая нязбытная надзея.
Мой непакорлівы Ясон!
Пішу табе. Твая Медэя.