Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Лілія Грынь

Сярэдняя: 4.3 (14 галасоў)

Калі ўжо не знойдзецца прыгод
На нашы састарэлыя галовы,
І не ўзбудзіць песні пах вясновы,
А смерць пазычыць шчодра лішні год,

Сустрэнемся, як быццам выпадкова,
У тым жа месцы, што сто год таму.
За згорбленыя плечы абдыму
І пацалую перад шляхам канчатковым.

...Калі згарыць апошняе святло
Апошняй зоркі ў рэшнюю хвіліну,
Само мінулае аддасца ўспаміну,
Дзе разам мы ўсім часам назло.



Сярэдняя: 4 (5 галасоў)

Калі ўжо не знойдзецца прыгод
На нашы састарэлыя галовы,
І не ўзбудзіць песні пах вясновы,
А смерць пазычыць шчодра лішні год,

Сустрэнемся, як быццам выпадкова,
У тым жа месцы, што сто год таму.
За згорбленыя плечы абдыму
І пацалую перад шляхам канчатковым.

Калі згарыць апошняе святло
Апошняй зоркі ў рэшнюю хвіліну,
Само мінулае аддасца ўспаміну,
Дзе разам мы ўсім часам назло.



Сярэдняя: 4 (12 галасоў)

Не чакай спаткання, не чакай.
Вера лёс, вядома, не змяняе.
Што мне ад малітваў, дарагая,
Калі я навек пакінуў край.

На гранітный плітах не шукай
Майго следа, там чужыя твары.
Можа, толькі сонныя імшары
Зразумеюць твой сляпы адчай.

Успаміны ветру перадай,
Ён мне іх у дарозе праспявае.
Замяні прызнанні ў каханні
На адно кароткае “Бывай”.



Сярэдняя: 4.3 (7 галасоў)

• Няхай усмяхнецца нясмелым праменнем,
Спалоханным ветрам, што пахне адлігай.
Няхай адгукнецца плывучай камлыгай
Вясна на Палессі.

І выльюцца рэкі, збягуць ручаямі
Па сцежцах, абуджаных гоманам звонкім.
Ды клікаць памчацца наперагонкі
Вясну на Палессе.

І я з гэтым цудам у абдымку ступаю
На сустрач цяплу, пад капеж рукі цягну.
Шукаю пралескі, чакаючы прагна
Вясну на Палессі.