Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Лявон Казлоўскі

Яшчэ не ацэнена

Усе знаходзяць, я губляю...
Ці гэта лёс,ці то экзамен?
А можа нехта там жартуе,
каб лепш адчуць маю натуру?
Даведацца пра ўсе заганы,
пра думкі, мроі і ваганні.
Ці варты гэтае знаходкі?
Што захінае улетку сонца;
Зімою будзе грэць зацята;
Каб назаўсёды было свята!



Яшчэ не ацэнена

Мне патрэбны твае вочы,
каб глядзець ў іх да ночы.
Мне патрэбны твае вушы,
каб сказаць, што я не хлушу.
Мне патрэбны твае вусны,
каб аддацца іх спакусам.
Мне патрэбна тваё сэрца,
як прыгожа яно бьецца?!
Дык аддай жа сваю душу,
бо трываць я больш не змушу!



Сярэдняя: 5 (1 голас)

У яе зялёненькіх вачах,
спрадвечны сэнс жыцця.
Што цягне хлопцаву душу з цмянога небыцця!
Дае надзею на спакой, агорне цеплынёй.
Каб ведаў назаўсёды, дзе прытулак твой...