Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Лявон Паляшук

Сярэдняя: 5 (1 голас)

***
Быць аптымістам па жыцці складана,
Бо сумнае ў момант можа акружыць.
Ёсць выйсце, праўда, й тут: аддана
Радзіме-Беларусі паслужыць!

Прыносячы карысць свайму народу,
Зямлі, з якой усім звязаны ты
Забудзеш тую крыўду, што журботу
Так хутка ўнесла ў цябе тады.

Звярнуўшыся да роднае калыскі,
Пакінеш ты даніну продкам усім сваім
Узнёсшыся ў неба, у свет няблізкі,
Убачыш, што сэрцу было самым дарагім.

Вось і знайшоў ты свой прытулак,
Забыў пра горыч тых параз,
Прымусіўшых шукаць ратунак
У гэты дзіўны, незвычайны час…



Сярэдняя: 5 (1 голас)

***
Жыццё – не тлен! Не думай так!
Адкінь благія думкі!
Бо свайго лёсу ты мастак
І ты ў сілах прыняць падарункі
Якія лёс наканаваў табе…

Я не магу сказаць куды,
Калі табе падацца
Але ж ты ведай, ведай ты:
Выйсце павінна паказацца!
***