Гадзіннік б'е і ведае пра час...
А мы самотны позірк здабылі.
Няўжо Хрыстос ня ведае пра нас:
Самотныя сыны сваёй Зямлі
Блукае змучаны вар'ятам Беларус:
Амерыка, Канада, Велінгтон,
Літва,Нямеччына,Бразілія,хаўрус,
Расея,Францыя,Замежны легіён...
Куды Ідзеш па свеце Беларус?
У край чужы, у край чужы...
Блукаеш у цемры цяжкі цягнеш груз
Як на Радзіме цяжка, раскажы?
А ў грудзях надзея ўсё ж жыве...
І вочы ад пяшчоты зіхацяць
І вольны водар вее ў галаве
Вяртайся, дружа, будзем вас чакаць!