Гаварылі яму: - Сядзі дома,
Бо на вуліцы сцюжна і золка,
І ў такую пагоду, вядома,
Чалавек - як ў стозе іголка.
Не паслухаў. Не мог ён іначай.
Не збаяўся ні сцюжы, ні золі,
Бо так прагнуў усім сэрцам юначым
Святой волі, адзінае волі.
Ён ішоў у калоне вызвольнай,
Горда сцяг нёс был-чы'рвана-белы,
Толькі зараз адчуў сябе вольным,
Толькі зараз адчуў сябе смелым.
- Ці не сцюжна табе, ці не золка? -
Знекуль голас пачуўся дзяўчыны.
Адказаў ён і словам, і сэрцам:
- Мяне грэе любоў да Айчыны.
24.03.2013