Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Мар’яна Вясеніна

Сярэдняя: 4.9 (11 галасоў)

Нам па жыцьці так цяжка жыць:
Шукаць адказаў на пытаньні,
Праходзіць праз выпрабаваньні,
І быць сабой. Асобай быць.
Нам цяжка некага забыць,
Сказаць "Бывай" пры раставаньні,
Глядзець у вочы пры спатканьні,
Калі нам цяжка гаварыць.
І мы ня бачым прыгажосьць,
Бо цяжка нам спыніцца дзесьці:
Вачыма цэлы сьвет абвесьці,
Адчуць прыроды маладосьць.
І мы праходзім празь людзей,
Як быццам здані, без усьмешак,
Праз душы, праз мільёны сьцежак,
Як быццам хочам жыць хутчэй.
Ды хто адкрое сэнс жыцьця?
Ніхто. Бо сэнс жыцьця ў кожным.
У сьвеце белым, у сьвеце Божым
Дарога ў кожнага свая.
Прайсьці свой шлях як мае быць,
Ня страціць гонар і сумленьне.
Нам па жыцьці так цяжка жыць -
Адчуць стагоддзі ў імгненьні.
Нам па жыцьці так цяжка жыць...