Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Апошнія водгукі

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Маргарыта Герасіменка

Сярэдняя: 4.3 (6 галасоў)

— Што за дзіўны гул і гам
На двары пачуўся?
Што за гукі чую там —
Сам не разбяруся.

Нешта вые, нешта іржэ,
Нешта ціха квохча,
Нешта ўвогуле маўчэ,
Раптам піскне штосьці.

Што за гукі на двары?
Маці, патлумач мне.
— Пеўнік з ранняе пары
Дзяўбе зерне смачна,

Потым узлётае на плот,
Будзіць спазаранку.
Мяўкне наш праныра-кот,
Піскне мыш пад лаўкай,

Проса курыца таўчэ,
Квохчуць кураняты,
У хлеве часам конь іржэ.
Прэ кашлаты ў хату —

Вые, просіцца пад дах,
Ные небарака;
“Гаў” гудзе ў маіх вушах —
Так гучыць сабака.



Сярэдняя: 4.9 (7 галасоў)

Гулі-гулі ў бабулі.
У блакітнай у кашулі
Мы нарвалі ёй цыбулі.
У ложак скок – і зноў заснулі.