Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Апошнія водгукі

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Насця Капчук

Сярэдняя: 4.8 (9 галасоў)

Наш дом - Беларусь
Наш дом утульны і прыгожы
Планета з назваю - Зямля.
Краін вялікае ў ім мноства,
Сярод іх Беларусь мая.
Люблю цябе мая Радзіма!
Ты прыгажэй за ўсіх на свеце,
Ты невялікая краіна
На нашай сонечнай планеце.
Азёры, рэк бясконцых стужкі,
Твае балоты і лясы,
Гаі, у якіх спяваюць птушкі,
Палі, дзе шэпчуць каласы.
І даражэй за ўсе на свеце -
Блакіт квітнеючага ільна,
Хоць шмат краін на усёй планеце,
У сэрцы Беларусь адна.

Н. Капчук