Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Наталля Дзямідава

Сярэдняя: 3.5 (2 галасоў)

Ты пережыў вайну,знаеш голад
З маленства быў прывучан працаваць...
Ажаніўся! Дзетак нарадзілася-пяцёра!
Ніхто не памагаў іх гадаваць,
Сам усё: паціху і пакрыху...
І дах над галавой і матацыкл
Як моцна сэрца па начах баліць!
Баліць за ўсіх, за дзяцей і ўнукаў
За праўнукаў і за братоў сясцер,
Не адпіхнуць іх ад сябе і не забыцца
Заўседы ўсім ты памагчы гатоў!
Мы рады што ты ёсць, што ты такі:
Парой напамінаеш тыгра, альбо яка
Любімы наш і родны Петр Семеняка.



Сярэдняя: 3.8 (12 галасоў)

Я ад жыцця кахання не прасіла
Ў малітвах не прасіла гэткіх мук
Над лёсам я сваім не галасіла
Ў плачы не ламала рук!
спакойна я жыцце дажыць хацела
І не звяртаць увагі на мужчын
Свае ўжо пахараніла цела
Кахаць мужчын не бачыла прычын!
Ты гаварыў,ты ліў бальзам на сэрца
На раненае сэрца і душУ
Цяпер знайшла я к шчасцю дзьверцу
І больш нічога ў Бога не прашу...



Сярэдняя: 3.7 (3 галасоў)

Радок к радку- засеянае поле
Палоска к паласе-жыццё
І хочацца пажыць
І хочацца адведаць
Кахання незямнога пачуццё...
Я думаю часцей аб сэнсе жыцця
Баюся зведаць я пра небыцце
Я вельмі хачу жыць!
Бо шчэ хачу адведаць
Кахання незямнога пачуццё...



Сярэдняя: 4.4 (9 галасоў)

Дзе б ні быў і куды б не кідала жыццё
Знай вытокі, знай корні і помні адно!
Ніхто і нідзе так не будзе чакаць
І думаць і плакаць, і ночы не спаць
Аб адным табе душа забаліць,
Толькі маці твая будзе у Бога прасіць:
“Божа, любы, прашу ты яго зберажы,
Ад хваробы і смерці засцеражы,
Хай будзе здаровы і жывы сынок
Заўседы хай помніць свой родны куток!”