Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Паўлік Publіc

Сярэдняя: 3.7 (3 галасоў)

— А, татачка, скажы дзе мы жывем?
— У Беларусі, родненькай старонцы.
— А татачка скажы, хто нас заб'е?
— Наўрадці хто чужы, сваіх бясконца.

— А татачка, ты хто, і я такі ж?
— Ліцвін я, а абярэш ты сам, сыночак любы.
— А татачка, які на грудзях крыж?
— Царквой хрышчоны, каб міналі згубы.

— Я буду дужым і прыгожым як усе?
— Калі ўсё будзе добра, дык то будзе.
— Усё будзе добра, ветрык грошай прынясе,
Валэндацца ня будзем больш у брудзе?

— Хай будзе так, мой сынку дарагі,
Хай твае слоўцы да і Богу ў вушы.
— Татулечка, дзе нашы берагі,
А дзе ўжо потым будуць нашы душы?

— Нябось у Раі паселімся усе,
Службоўцы, мабыць, не дабраліся да Раю...
І там, у гэтай незямной красе,
Мы страх, нянавісць ужо і пахаваем.

— Вось ты ліцвін, а наш сусед Паўлюк,
Ці ён такі ж як ты ды так жыве?
— Не сынку, не, сусед — гэбнюк,
І тлусты твар свой на нарадах рве.

- А тыя, хто выходзіў на пратэст,
Ці тыя ўсе таксама гэбнюкі?
— Не, сынку, не, там, вось, вялікі змест
Там лаянка за грошы, мацюкі.

— І усё, хто супраць, усе рвуць кашэль?
Ды грошы просяць ў невядомых хлапчукоў?
— Сыночак, не. Сярод нас шмат людзей,
Хто за ідэю, і за нашу кроў.

— Дык не адны мы ў брудзе ды імгле,
Мы не адны змагаемся з сцяной?
— Не, сынку, не, адны мы, як усе,
Усё спадзяемся, што прыйдзе герой.

— А ён прыйдзе? — Калі захочаш — так.
— Дык я жадаю! Татачка, хай б'е!
Тых, хто сказаў разумнаму "дурак"
І тых, хто кроў народную ўсё п'е.

— Дык абудзі душу сваю, сынок.
У нас у крыві геройскай долі ёсць.
І будзе ўсё якраз наадварот:
Ва ўладзе людзі, а ў турмах злосць.