Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Паўлюс Тарнэрыус

Яшчэ не ацэнена

У інтымным змроку ціша.
Скразьняк ўварваўся з боку выйсьця.
Такая ціша дзе магчыма
Чуць як пані пляскае вачыма.
Ўрослыя паны ў фатэлі -
Грувасткія сланы ў партэры,
З кабетамі чакаюць дзеяў:
Сьпеваў, жарсьцяў ды віялянчэляў.
Вось заслона ў міг зьнікае.
На сцэне золак сьціпла зьзяе.

І струны загучалі старыя,
Засьпяваў маэстра Авэ Марыя.

Выбух воплескаў ударыў,
Брынчалаў ў смокінгах уразіў.
Заслона гасіць ўсё імкліва.
Фэерыі ўжо фініта.

За заслонай ўпалі маскі
Ды іншыя зайгралі жарсьці.
Садома паўстае наноў.
Б’ецца шкло ды льецца кроў.
Зьнікне там у раз дар мовы.
Пасыпце попелам галовы.
Гаспадары на костах таньчуць,
Больш крыві чырвонай прагнуць.
Сьлёзы зьмерзлых сірацінак.
Страляньне сьмерці з карабінаў.
Раздаўся віскат недзе войстры.
Ўвага! Гэй! Маэстра мёртвы!...

На сцэне бачым казкі сьвет,
Але на сцэне там акторы,
Яны там граюць ў казцы ролі.
А за заслонай нам жыць нейк.

Красавік 15 2016



Яшчэ не ацэнена

Сонцам пяшчотным угрэты,
Атулены кволай травой.
Ён той хто ў полымі веры
Ды з гонарам ў сэрцы,
Адважна ён крочыў у бой.

Кроў абрасіла зямлю
За родную маці-краіну.
Зорка сьвяціла яму
Ды быццам як цуд.
Перамогу ў ёй бачыў вяліку.

Ён той апошні жаўнер,
Апошняе зернетка дрэва.
Хіляць анёлы асьвер ¬-
Апошні манэўр,
Пазбавіць каб тленнае цела.

Штосьці яшчэ існуе
Пакуль сэрца моцнае прагне.
Кропкі у гэтай гульне,
У вечнай вайне,
Як сьцяг свой, годны паставе!

Сакавік 3 2016



Яшчэ не ацэнена

Чакаю, чагосьці чакаю, забыў ўжо чаго.
Я стод камянёвы што мёртва глядзіць у вакно.
Расколіны, мох ды птушка зрабіла гняздо.
Таксама чакала і пераўтварылася ў стод.

Натура мяне не шкадуе, бязьлітасны кат.
Так хвастае жорстка, што друзкаў ляціць зарапад.
Вандроўца галодны калісьці зь іх дом узьвядзе.
Ён знойдзе прытулак ўва мне і аднойчы памрэ.

Упарта абгортвае плюшч мяне быццам зьмяя.
Ён прагне да сонца, вярнуцца – згубіць сэнс жыцьця.
Асуджаны ўпасьці той хто абапёрся на пыл.
Карэньнем разбураны стодам хто колісьці быў.

Ці вечная вечнасьць, філёзаф, ды дзе ейны край?
Надзея, як воспа, аднойчы заб’е і няхай.
Дурное кідаюць, зыходзяць. Я не асуджаю.
Ня ведаю што, але трошкі яшчэ пачакаю.



Сярэдняя: 5 (1 голас)

Шэсьць гадоў гром грамыхаў.
Шэсьць гадоў сьмярдзела сьмерцю.
Шэсьць гадоў хтось пратрываў,
Хтосьці трапіў ў чэргу першу.

Шэсьць гадоў чакала маці,
Шэсьць гадоў яшчэ пасьля.
Потым не змагла чакаці,
Бо зжыла яе туга.

Тлеюць тэчкі у архівах.
Кажуць стрэлкі лечаць боль.
Гоняць кветкі на магілах
Шэсьць гадоў у небыцьцё.