Мяне з ранку бабуля будзіла:
"Сырадойчыку кружачку выпі..."
Шчыраваў сляпы ліпеньскі лівень,
бы хто ціскаў нябеснае вымя.
Спаў тады, як пшаніцу прадаўшы,
аж зайздросціў мне дзедавы Васька,
што ля прыпечка блузніў у сажы,
каб яму першы блін заставаўся.
Я б катку дараваў ўсю патэльню,
толькі б сон даглядзець той салодкі...
Калі б ведаў, як лёс мне пасцеліць,
не псаваў смаку б горкаю водкай.
Студзень 2014г.