Цябе адну так кахаю
Мы разам ужо ня мала дзён.
Душой з табой адпачываю,
Бярозка ты, я ж толькі клён.
Ласкавых рук тваіх галіны,
Сабой закрыюць у цжкі час.
І тыя цяжкія часіны,
Як, сон прайдуць, пакінуь нас.
Бярозка, ты ў спёку соку,
І зной душы сваёй цяпло.
Мне аддаеш, расцеш ля боку,
Я ж клён, з табой мне харашо.
З табой мы парасткаў галіны,
Што побач, к сонцу, прараслі.
Пясцілі доўгія часіны,
Яны паднялісь, зацвілі.
Адну кажу ябе кахаю,
Бярозка ты, я ж толькі клён.
Усёй душой табе жадаю
Цвісці ў шчасці, светлых дзён.