А на небе лагодныя зоркі
Штосьці шэпчуць маркотнай луне.
Але ж ты не шкадуеш мяне -
Толькі позірк кідаеш свой горкі.
І ўсмешку тваю бачыць толькі
Сонца, што ходзіць над светам.
Ты не маім стаў паэтам,
Згубіўшы ўсё каяццё.
Колькі тых мар у небыццё,
Колькі тых мар у сэрцы нетрах.
Ты не схацеў стаць паветрам -
Ты захацеў стаць жыццём.