Нічога значнага, проста нядзеля,
Бязгучна плача мая надзея.
Згубіла сонца восенню хмурай,
Ураз неба стала такім панурым.
Я абяццала сабе не плакаць,
Хоць пад нагамі ўсё тая ж слякаць.
Не буду, праўда, я маю сілы,
Дагэтыуль веру я ў дзень шчаслівы.
Нічога значнага, проста нядзеля.
Няважна, з кім я, усё роўна, дзе я...
Прабач за сум мой, прабач за крыўды,
За недарэчны душы надрыў мой.
Ламае вецер галлё старое –
Зноў не зрасцецца, ужо не тое.
Давай не будзем, давай пакінем,
Хай застанецца ўсё ва ўспаміне.