Ужо шаснаццаць год
Жыву на Беларусі.
Шмат тут фарбаў і даброт,
І я ёй ганаруся!
Люблю прастор тваіх лугоў,
Журчанне рэк.
І звонкі смех вясковых хлапчукоў –
Запомню я навек.
Зялёны колер велічных дубоў,
І птушак спеў.
І моц вялікіх гарадоў,
Што сэрдца грэў.
І чырвань прыгажунь-рабін,
І сінь чарніц.
І веснавая маладосць калін,
І смак суніц.
Заўсёды ты ў маіх вачах,
Табе я прыкланюся.
Не пакіну я гэты шлях,
З табою застануся.