Навошта мой кранаеш сон?
Ў ім шчасных дзён згубілась рэха,
Яно мінулым б'е па стрэхах,
Бы на маіх хаўтурах звон.
Сьвятло з адтуліны душы
Як злодзей,зь вязьніцы на волю
Ірвецца зноў насустрач долі,
Каб ўгледзець сэнс яе вышынь.
Свой шлях,што розум не ўсачыць,
Знайсьці ці дам я сэрцу рады?
Няхай ня ведаў бы ён звадаў,
Як птушка,хай угару ляціць.
Уцяміць толькі б аднае,
Што недарэмна зьніч згасае.
Зрабіць пасьпець скрозь цемры зграю
Той крок,якога не стае.