і адшумеў ужо мой сад,
Ды й кліча зноў мяне радзіма,
і веска з жменею зярнят,
Ля плота ў чырвані рабіна.
і поле, дзе шчэ юнаком
Калісці з дзедам статак пасвіў.
і лес той ціхі і сівы,
Што прад зімою лісце страціў.
Усе тут хочацца абняць,
Што помніш ты, і дзе мы жылі,
Той край, дзе год, а можа пяць,
Твае гады адгаманілі.