Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Янка Цмок

Сярэдняя: 5 (3 галасоў)

Не глядзi!

Не глядзi на Захад, не глядзi на Усход,
Лепш зазiрнi сабе пад ногi, у свой агарод.
Трава больш зялёная ў суседа заўжды,
Але лепш сваю ўзрасцiць за жыцця гады.

Немагчыма проста апрануць вышыванку,
Каб усё вельмi хутка, неспадзяванку,
Добра адначасова ўсюль стала,
А свая спiна толькi б стагнала
Праз мяккасць канапы,
А царапалi б толькi ката лапы.

Не глядзi на Захад, не глядзi на Усход,
Не працягнецца там твой род,
Абсмяюць, аблаюць,
Тваёй асобы карэннi зламаюць.

Без бою не бывае светлага неба,
Не будзе сакавiтай родная глеба,
У якой ляжаць ужо даўно твае продкi,
Якiм за нашу будучыню вырвалi глоткi,
Якiя змагалiсь за светлае права беларусамi звацца,
А не тутэйшымi ў цемры прыгону застацца.



Сярэдняя: 5 (2 галасоў)

Не сыходзь, будзь побач.
Усё рушыцца? Ну i хай.
Калi ласка, у апошнюю ноч
Чалавецтва мне "Good bye"
Не скажы, родная мая,
Бо жыву цябе дзеля.

Твая душа мне родная такая,
А ўсмешка, сама таго не зная,
Узяла ў палон, палон такi,
Не як заўжды, бо салодкi.

Твае вусны чырвоныя, нiбы лал,
Твае вочы глыбокiя, як Цiхi акiян.
I насамрэч я даўно ўжо не мал,
Бо жонка ты мая (гэта не падман).
Толькi ты не сыходзь нiколi,
Якой бы мы не мелi долi.

А я сам таксама не сыйду,
Толькi калi на хвiлiну адну
За дзецьмi ў дзiцячы садок,
Альбо набыць дамоў сок.

Я дзеля цябе бараду пагалю,
Толькi нiколi не сыходзь!
Я ўсе турботы ад цябе адганю,
Толькi нiколi не сыходзь!
Я ўсё аддам, увесь табе аддамся,
Толькi ты назаўжды тут застанься!

Бо навошта мне гэтае жыццё,
Як самотнае без цябе быццё?
Самотнае праз тое, што прагне
Маё сэрца толькi да тваёй увагi.



Яшчэ не ацэнена

Святло

Давай запалім святло ўначы,
У кватэры, дзе толькі я і ты.
Будзем глядзець толькі ў вочы,
Разглядваць у іх начныя сны.

I так гадзіну за гадзінай, хвіліну,
Момант, імгненне, сядзець.
Проста, без слоў, і нават расліна
Больш за нас можа шумець.

А можам гэтае святло і пагасіць,
Бо мне ўсё роўна, кажучы шчыра,
Толькі б з табою да канца жыць,
Мая маленькая дзяўчынка Міра.

I ў святле лямпы, і ў цемры начы,
Гэтая цішыня нам больш за язык
Можа сказаць, слоў нават тысячы,
Можа гучней адазвацца чым крык.

Але незалежна ад усяго мы ляжам
Твар да твару, вусны сутыкнуцца
Без пацалунка, нічога не скажам,
Каб ранкам так жа прачнуцца.



Сярэдняя: 3.9 (8 галасоў)

Давай запалім святло ўначы,
У кватэры, дзе толькі я і ты.
Будзем глядзець толькі ў вочы,
Разглядваць у іх начныя сны.

I так гадзіну за гадзінай, хвіліну,
Момант, імгненне, сядзець.
Проста без слоў, нават расліна
Больш за нас зможа шумець.

А можам святло і пагасіць,
Мне ўсё роўна, кажучы шчыра,
Толькі б з табою да канца жыць
У штодзённых падзей віры.

I ў святле лямпы, і ў цемры начы,
Гэтая цішыня скажа больш за язык,
Бясконцыя слоў сотні і тысячы,
I гучней адзавецца, чым крык.

Я патануў бы ў тваіх зялёных вачах,
Але такое ў нас жыццё,
Што бачыць мне іх толькі ў снах,
Твой зялёны акіян сышоў у небыццё.

Ды што там жыццё, эх,
Чаму я аднойчы ў яе закахаўся?
Усё паміж намі схаваў снег,
Ды й той ужо не застаўся.

Хрушчоўская адліга ў сэрцы,
Сталінскія рэпрэсіі ў галаве,
Як ссыльны, не сяджу на месцы,
Бо цябе побач не стае.

"Ты за грошы сябе прадасі панічу",
Як пісаў Янка Купала,
А я ўніз па паверхам палячу,
Каб думак пра цябе не стала.

Але, незалежна ад усяго, мы ляжам
Твар да твару, вусны сутыкнуцца
Без пацалунка, нічога не скажам,
Каб ранкам гэтак жа прачнуцца.

Алеее... не з табой.