Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Зьмітрук Павал

Сярэдняя: 5 (2 галасоў)

***
Зь першым сьнегам цябе, яснавокая,
Зь белым полем.
Вось і ўсё: лістабой адгалёкаў,
Адсваволіў.
Скрозь, як вокам сягнуць, замалёвана
Белай цішаю,
Нібы аркуш для верша для новага,
Што напішацца.
Ты -- насуплены верабейка мой,
Носік -- зьмерзлаю дзюбкаю.
Як жа ўсьцешна мне саграваць цябе,
Мая любая.
І пазябласьць тваю як жа соладка
Кратаць вуснамі.
Зь белым садам цябе, яснавокая,
Сьнежна-русая.
...І пасьля, ў нацепленай хаце
На грудзях тваіх сон мой застыне...
Ля тваіх атагрэтых пацеркаў
Ля бурштынавых.