У існасьці спазнаць сябе ліцьвінам
Заўсёды будзе смутак і туга,
Без краю - не назавешся сынам,
А толькі ў думках мроіцца Літва …
Таму ў душы мы ўсе паэты,
Свой боль і горыч у спеве слоў…
І хай даруюць усе кабеты
За недасканалую любоў…
Без краю ёсць любоў - няма кахання.
Без краю ёсць балота, а не ззянне
Бела-чырвона-белага крыла
Над вежамі сучаснага ліцьвіна.