Помста за помсту,
бясконцая смерць,
чырвонаю ніткай
скручана колам.
Смерць за ідэю
помста за чэсць
і галава
апусцілася к долу.
Грошы, багацце
сэкс і павага,
воля ў дзеях
сатысфакцыі смага.
За гэта гатовы
звяры выпіць кроў,
звярынаю мовай,
рыкам, без слоў…
Зброяй, рукамі,
атрутнаю ежай,
знішчаюць людзей,
пакідаюць рабоў.
Бо ўжо даўно
падышлі к гэтым межам
з звярынаю мовай,
з рыкам, без слоў…
Даўно між людзьмі,
даўно між народамі,
вось так разам з смерцю
і помстай сляпой…
Жывём… ды імкнёмся,
за рознымі модамі:
рэлігіяй, верай,
ды смерцю дурной.
28.02.2015