У нашым часе мітуслівым
Спыніся.Памаўчы.
Зірні на жыта пералівы,
На зорку ўначы.
Адна-адіная іскрыцца
Над дубам векавым.
То зорка шчасця, Мілавіца,
Агнем сваім жывым
Запаліць сэрцы маладыя,
Спашле ім прыгажосць,
Прашэпча словы ім святыя:
-Каханне, людзі,есць!..