У нашым часе мітуслівым
Спыніся.Памаўчы.
Зірні на жыта пералівы,
На зорку ўначы.
Адна-адіная іскрыцца
Над дубам векавым.
То зорка шчасця, Мілавіца,
Агнем сваім жывым
Запаліць сэрцы маладыя,
Спашле ім прыгажосць,
Прашэпча словы ім святыя:
-Каханне, людзі,есць!..
nike
Вось яно, наша лета.
Пах даспелых суніц.
Як жа помніцца светла
Гэта ўсе да драбніц!
Нечаканасць спатканняў,
Ружаў свежых дурман.
І далекае ранне.
І бязважкі туман.
І вачэй захапленне...
Як мне свецяць яны!
Свята лепшых імгненняў,
Як прыходзіш ты ў сны.
Ты-мой сон, мае шчасце.
Ты-няўтольны мой боль.
Да граніту прыпасці
У журбе мне дазволь.
Тады побач мы, блізка.
І далека зіма.
Лета-сноў маіх нізка,
Маіх мараў размах.
І не будзе расстання,
І не будзе зімы.
Толькі нашае ранне,
Дзе шчаслівыя мы.
adidas Yeezy kaufen