Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

***

Сярэдняя: 5 (2 галасоў)

Сябру А.П.

Далекі блакіт,
а шлях недалекі,
да берагу слез,
да рэк забыцця…
Да гэтай сцязі
кароткія крокі.
Да гэтай пятлі,
што ў’ецца з жыцця.

Прычыны штодзенны,
і гора адно,
для ўсіх яго шмат,
для кожнага хопіць.
І час настае,
і цягне на дно…
Сказаць, развітацца:
“ну, хопіць, ну, досыць…”

Цяпер, як было,
не будзе ніколі.
І душы людзей
застаюцца ў сусвеце…
А сэрца крычыць,
і рвецца ад болю,
сяброў не хапае
на нашай планеце…



Добры верш, пранізлівы да

Добры верш, пранізлівы да болю змест…Знаёма...

Дзякуй Вам за добрыя

Дзякуй Вам за добрыя словы.Гэты верш прысвечаны майму сябру,
якога некалькі тыдняў таму не стала на гэтым свеце...