Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

***

Яшчэ не ацэнена

Да дна асушыўшы келіх з слязамі,
мы зноўку напоўнім яго да краёў.
Ад гэтае звычкі стаміліся самі,
ды наш мазахізм – вось наша любоў.

Займеўшы Краіну, займеўшы Свабоду,
ізноўку рашылі: у ярме нам зручней.
Усё што далей – маўклівая згода
і спроба за ўсё заплаціць патанней.

Мы маем Гісторыю цягам стагоддзяў,
ды памяць згубілі, прайгралі ў “дурня”.
Бяспамятны, шэры, безмоўны народзе,
мы так і засталіся жыць ў хаце курнай.