Адзінота. Адзінота.
Зноўку дзень мінуў самотна.
Стаў мінулым, знік, прайшоў…
Я нічога не знайшоў.
Не знайшоў ў натоўпе позірк зацікаўленых вачэй.
Не знайшоў тае, з кім мог бы гаварыць сярод начэй.
Не цікава... Не цікава.
Шэрым дахам небасхіл.
Стыне ў кубку мая кава,
І няма на пошук сіл.
Не хапае сіл i сродкаў.
Веры – і тае няма
Хутка закуюць ў калодкі,
Аддадуць вам задарма.
А пакуль свабоду маю –
Я далей шукаць пайду!
Покуль цябе не спаткаю
Ці замёртва не ўпаду!