Ці спякотнае сонца, Ці, мо, дожджык імжыць — Усе ідуць насамоце Сярод мора машын. Міма смеха дзіцяці. Міма гора другіх. “Толькі нас не чапайце”— Лозунг ціхі для ўсіх. Азірнешся наўкола — Толькі дзіву дасі: Часам мы негатывы Ў гэтым яркім жыцці.