Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

абыякавасць

***

Сярэдняя: 3.8 (9 галасоў)

Ці спякотнае сонца,
Ці, мо, дожджык імжыць —
Усе ідуць насамоце
Сярод мора машын.
Міма смеха дзіцяці.
Міма гора другіх.
“Толькі нас не чапайце”—
Лозунг ціхі для ўсіх.
Азірнешся наўкола —
Толькі дзіву дасі:
Часам мы негатывы
Ў гэтым яркім жыцці.



Сярэдняя: 5 (1 голас)

Дэ яку п колхозу

Ходять козы у горо’ды.
А травы там морэ ж.
Но до дідка-мухамора
А ны пёс с косоё!

Гэто ж вжо хана тут гондэ,
Раз у нас сток соток
Нызасіян-нызасадян.
Дід жэ шчэ здоровый.

От і мучають жывотных:
Днемы всэ голодны!
І но вэчором на волзы
Шось тут чвэрать морды.

Мы скосыв і й сіно вроде.
І там во, кай коз тых:
Ну, возьмы ж хоть на лужковы!
Э, ты натто Кобрын.

Мынэ літо, мынэ й зымка –
А ны хоть пЯнтосык
Ны попросыть у Барбоса
А ны хурк соломы.

Гэто ш трэба анекдоты
Гэтак роспускаты,
Быто мы собак на плота
Вішаем в7 малпам!



Сярэдняя: 5 (1 голас)

Як бессэнсоўнае пачаць?
Каб проста так, не наўмысна?
Ужо ж пачаў. Чаго губляць?
Няхай. Як быццам пазабыўся.

Пішу, як быццам, ні пра што.
Дзеля сябе, або на здачу.
Мне не здалося, як ішло.
Не прыляцела хутка шчасьце.

Ператасую карты зноў.
Няхай хоць піка выпадае.
Няхай хоць дама з тых краёў,
адкуль няшчасьце прылятае.

Так абыякава ўсё.
Так не па децку не цікава.
І туз ня трэба ў паліто,
і тры, і сем, і нават лава.

І нават трон, і нават век.
Каб іспарыцца, або знікнуць...
Мне не баліць яшчэ,
як след...
І кошт астатняга не тычыць.



Сярэдняя: 4.3 (6 галасоў)

Адвернутыя твары
глядзяць кожны у сваю далечыню
у сваё мінулае
у сваю талерку

адвернутыя твары рэдка паварочваюцца
найчасцей калі зацякае шыя

пунсовыя ад злосці
збялелыя ад абыякавасці
не адважваюцца падняць вейкі
і паглядзець у вочы
свайму старому знаёмаму
сумленню

адвернутыя твары
не ўглядаюцца ў іншыя адвернутыя твары
не ўглядаюцца ў сумныя і мокрыя твары
не звяртаюць увагі на абяссіленыя целы
целы ад якіх дрэнна пахне
целы якія скручваюцца ў эпілепсійным прыпадку
целы якія не маюць на сабе фірменнай вопраткі

на вільготнай заплявай зямлі
банальныя непрыкметныя целы
у якіх яшчэ недзе захованы ёсць
акрамак душы