Вузенькі прамень
трапіў у пакой
праз незавешаную шыбу,
і
сонечны зайчык
скокнуў на падлогу
з люстранога палону.
Ён прабегся
па каляровым дыване,
пагуляў
у хованкі з кацянём,
перачытаў
назвы твораў
на кніжнай паліцы,
крануў вусны
жаночага партрэта.
“Вось яна – воля!” – падумаў ён.
Сонца схавалася за гарызонтам.