Вось год жыцця
І праляцеў, як птушка.
За сонцам я не бачу свет зары…
А можа я аглох,
Ды не пачуў зязюлі,
Якая адлічыла мне гады?
А можа я аглох,
Ды не пачуў зязюлі,
Якая адлічыла мне гады…
А рана росна і прыгожа,
Раса абдыме ногі, апячэ…
А вецер перамен
У жыцці на абароце,
Дуе, дуе, дуе
Жыццё цячэ…
Ліповы цвет, і позняя сустрэча,
Сагрэе сэрца, радасці надасць…
Няхай цячэ жыццё
І горка не калеча,
Жыццё няхай жа будзе
Толькі ў сласць…
Няхай цячэ жыццё
І горка не калеча,
Жыццё няхай жа будзе
Толькі ў сласць…
Збяромся разам,
Паглядзім у вочы,
Сябрам і ворагам сваім…
Калі ж надыдзе час,
І набяромся моцы
Прабачым і даруем мы ўсім…
Калі ж надыдзе час,
І набяромся моцы
Прабачым і даруем мы ўсім…