Ідзём мы проста
ў свой час світальны.
He збіцца б толькі —
о век асляпляльны!
Нас слепіць сонца,
нас слепяць горы,
Сляпні нас слепяць
і слепіць гора.
Ідзём, ідзём мы
праз рыфы, рыфмы,
Нас слепяць міфы,
нас слепяць німфы.
I пот нас слепіць —
нам жыць бы лепей!
Нас думка аб хлебе
маланкаю слепіць.
Ды я не жадаю
быць асляпленым.
З вачэй здзіраю
святла заслону.
Хай наша зорка
зіхціць выразна.
Нам трэба зоркасць,
Нам трэба яснасць!
Сучасны верш. Не вешайце на
Сучасны верш. Не вешайце на вочы... І на вушы...